Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства земляробства БССР на базе Народнага камісарыята земляробства БССР[1].
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР | |
---|---|
скарочана — Мінсельгас | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 26 сакавіка 1946 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят земляробства БССР |
Дата скасавання | жнівень 1991 |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Штаб-кватэра | вул. Кірава, 15, Мінск 220050 |
Гісторыя
У 1947 годзе Міністэрства земляробства, Міністэрства тэхнічных культур і Міністэрства жывёлагадоўлі былі аб'яднаны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2].
У 1953 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства саўгасаў, Міністэрства меліярацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, упраўленняе сельскім і калгасным будаўніцтвам пры Савеце Міністраў БССР і ўпраўленне па справах калгасаў пры Савеце Міністраў БССР аб’яднаны ў адно Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР[3]. З 1954 года міністэрства атрымала новую назву — Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.
У 1965 годзе на базе Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[4].
У 1985 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР спыніла сваю дзейнасць[5]; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства пладовагароднінай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[6]. У 1990 г. кіруючым органам сістэмы аграпрамысловага комплексу стаў Дзяржаўны камітэт БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні, які ў 1991 годзе быў пераўтвораны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР[7], а з жніўня 1991 г. — Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Структура на 1974 год
- Галоўнае ўпраўленне жывёлагадоўлі
- Галоўнае ўпраўленне земляробства
- Галоўнае ўпраўленне механізацыі і электрыфікацыі
- Галоўнае ўпраўленне па племянной справе (Старавіленскі тракт, 91)
- Галоўнае ўпраўленне падрыхтоўкі кадраў
- Галоўнае ўпраўленне сельскагаспадарчай навукі і прапаганды
- Галоўнае ўпраўленне саўгасаў
- Галоўнае ўпраўленне эканомікі і планавання
- Упраўленне ветэрынарыі
- Упраўленне зямельных фондаў і землеўпарадкавання
- Упраўленне прамысловых прадпрыемстваў калгасаў і саўгасаў
- Упраўленне кіруючых кадраў
- Навукова-метадычны аддзел
- Аддзел свінагадоўлі
- Аддзел сельскагаспадарчай навукі і прапаганды
- Рэспубліканскі галаўны інфармацыйна-вылічальны цэнтр (вул. Казінца, 86)
- Рэспубліканская нарматыўна-даследчая станцыя па працы (вул. Казінца, 88)
- Беларускі рэспубліканскі цэнтр навуковай арганізацыі працы ў сельскай гаспадарцы (вул. Казінца, 103)[8].
Міністры
- Іван Крупеня (1946 — 1947)
- Павел Нікіцін (1947)
- Самуіл Касцюк (1947 — 1957)
- Міхаіл Луцэнка (1957 — 1961)
- Сцяпан Скарапанаў (1961 — 1972)
- Віктар Казлоў (1972 — 1979)
- Фёдар Сянько (1979 — 1985)
- Юрый Хусаінаў (1986 — 1991)
- Фёдар Мірачыцкі (1991)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.