Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя М. С. Высоцкага
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя М. С. Высоцкага, папярэдняя назва Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1945—2001), быў заснаваны ў 1945 годзе і з'яўляецца адным з найстарэйшых ССНУ рэспублікі. За гады свайго існавання каледж выпусціў больш за 20 тысяч выпускнікоў.
Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя М. С. Высоцкага (МДАК імя М. С. Высоцкага) | |
---|---|
Дата заснавання | 26 жніўня 1945 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Валерый Рыгоравіч Кірыленка |
Размяшчэнне | Мінск |
Адрас | 220021 г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 5 |
mgak.ripo.unibel.by | |
У маі 2014 года каледжу было прысвоена імя Героя Беларусі, акадэміка М. С. Высоцкага. На дадзены момант у каледжы навучаецца каля 2 тысяч навучэнцаў дзённага і завочнага аддзялення. МДАК імя М. С. Высоцкага ўключае ў сябе 2 навучальных корпуса, навучальныя майстэрні, навучальны аўтадром і інтэрнат.
З мая 2011 года адкрыты кабінет для вывучэння замежнай мовы, які абсталяваны самай сучаснай тэхнікай.
29 кастрычніка 1945 Галоўным упраўленнем навучальных устаноў НКСМ тэхнікуму выдзелена грузавая машына з Масквы, на якой быў перададзены груз: навучальныя дапаможнікі, кнігі, папера, спальны інвентар. Створаны прафсаюзны камітэт, першасныя камсамольская і партыйная арганізацыі тэхнікума, а ўжо 29 жніўня загадам НКСМ № 340/с ад 29.08.1945 г. і пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны СССР 9905с ад 26.08.1945 г. Мінскі аўтамеханічны тэхнікум увайшоў у строй дзеючых. 31 мая 1945 Загадам Народнага камісарыята сярэдняга машынабудавання (НКСМ) № 287 ад 1945.05.31 г. тэхнікум быў уключаны ў спіс мінскіх навучальных устаноў з указаннем плана прыёму навучэнцаў на 1945/46 навучальны год.
12 сакавіка 1963 года быў здадзены ў эксплуатацыю будынак інтэрната па вул. Касманаўтаў агульнай плошчай 3287 кв. м.
У 1991 годзе здадзены ў эксплуатацыю другі вучэбны корпус, пабудаваны на сродкі МАЗ (генеральны дырэктар — выпускнік тэхнікума Лаўрыновіч М. Ф.). Праз год, у 1992 годзе, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.02.1992 г. тэхнікум прыняты ў рэспубліканскую ўласнасць і падпарадкаванне Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым жа годзе быў створаны вылічальны цэнтр.
У 2000 годзе тэхнікум быў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У кастрычніку гэтага года быў адкрыты музей гісторыі тэхнікума. Загадам Міністра адукацыі № 53 ад 5 жніўня 2001 года Мінскі аўтамеханічны тэхнікум быў перайменаваны ў УА «Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж».
У 2000 годзе ў аўтамеханічным тэхнікуме адбылося адкрыццё Музея гісторыі тэхнікума (з 2001 года — каледжа). Актыўную працу па яго стварэнню праводзіў гісторыка-краязнаўчы гурток, якім кіравала ветэран тэхнікума выкладчык гісторыі Г. М. Ганчарова.
Музейныя матэрыялы падабраны ў залежнасці ад іх магчымасці раскрыць канкрэтную тэму ў храналагічнай паслядоўнасці. Асноўныя, найбольш значныя падзеі і факты з жыцця МДАК выкладзены ў раздзеле «Хроніка найважнейшых падзей у гісторыі каледжа». Па тэксце «Хронікі» ў памяшканні музея паслядоўна размяшчаюцца асобныя стэнды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.