Мінгечаурская ГЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінгечаурская гідраэлектрастанцыя, Мінгечаурская ГЭС (азерб.: Mingəçevir SES) — найбуйнейшая гідраэлектрастанцыя ў Азербайджане на рацэ Кура, паблізу горада Мінгечаур. Найбуйнейшая ГЭС Закаўказзя.
Мінгечаурская ГЭС | |
---|---|
Краіна | Азербайджан |
Месцазнаходжанне | |
Рака | Кура |
Уласнік | Azerenerji[d] |
Увод у эксплуатацыю | 1954 |
Арганізацыя, якая эксплуатуе | Azerenerji[d] |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 940 |
Характарыстыкі абсталявання | |
Магутнасць генератараў, МВт | 401,6 |
Асноўныя збудаванні | |
Вышыня плаціны, м | 60 |
Даўжыня плаціны, м | 1 550 |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рашэнне аб будаўніцтве Мінгечаурскага гідравузла было прынята Саветам народных камісараў СССР у ліпені 1945 года. Мінгечаурская ГЭС будавалася на працягу 9 гадоў і была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1954 годзе[1] (архітэктары Я. Папоў, В. Перлін, П. Рыжык)[2]; праз год была ўведзена ў эксплуатацыю менш магутная Варварынская ГЭС, якая размешчана на 14 кіламетраў ніжэй уніз па цячэнні ракі Кура і з'яўляецца контррэгулятарам Мінгечаурскай ГЭС. Разам яны ўтвараюць Мінгечаурскі каскад ГЭС.
Па дадзеных агенцтва «Навіны-Азербайджан» са спасылкай на ААТ «Азерэнержы» за ўвесь час эксплуатацыі (па дадзеных на канец 2008 года) ГЭС выпрацавала звыш 58,1 мільярда кВт • гадзіну, з іх каля 940 мільёнаў кВт • гадзіну за 2008 год[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.