From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікі Маус (Мыш Мікі, англ.: Mickey Mouse) — мультыплікацыйны персанаж, адзін з сімвалаў кампаніі Уолта Дыснея і амерыканскай поп-культуры наогул. Уяўляе сабой антрапаморфную мыш.
Афіцыйна днём нараджэння Мікі лічыцца 18 лістапада 1928 г., калі ён з’явіўся ў мультфільме пад назвай «Параходзік Вілі», хоць мыш ужо з’яўлялася раней у кароткаметражцы «Вар’яцкі самалёт». Стужка, якая была прысвечаная прыгодам Мікі Мауса на рачным судне, мела вялікі поспех у гледачоў і выратавала кампанію Disney ад спусташэння. Акрамя таго, яна шмат у чым паўплывала на далейшае развіццё мультыплікацыі.
Мыш Мікі размаўляе высокім і тонкім голасам. Да 1946 Уолт Дысней асабіста агучваў Мікі Мауса, з-за хранічнага кашля з прычыны курэння быў вымушаны спыніць агучку. Тады кампанія Дысней даручыла гэтую працу Джыму Макдональду. З 1977 па 2009 Мікі Мауса агучваў Уэйн Олвайн.
Часта з’яўляецца ў кампаніі Дональда Дака і сабакі па мянушцы Плута. Акрамя таго, у Мікі ёсць сяброўка Міні. Мікі Маус фігуруе ў мультфільмах, коміксах, відэагульнях і забаўляльных парках.
З 1 студзеня 2024 года ранняя версія Мікі Мауса з мультфільма «Параходзік Вілі» стала грамадскім здабыткам, выкарыстоўваць вобраз гэтага персанажа могуць усе ахвотныя[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.