![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/SennMicrophone.jpg/640px-SennMicrophone.jpg&w=640&q=50)
Мікрафон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікрафон — электраакустычная прылада, якая пераўтварае гук у электрычны сігнал. Мікрафоны выкарыстоўваюцца ў мностве прылад, сярод якіх тэлефоны, дыктафоны, слыхавыя апараты, гуказапісвальная і кінаапаратура, партатыўныя радыёстанцыі, мегафоны, студыі радыё, тэлебачання і гуказапісу, сістэмы распазнавання голасу і інтэрнэт-тэлефаніі. Мікрафоны выкарыстоўваюць і для не-акустычных мэт, такіх як ультрагукавая дэфектаскапія і датчык удару.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/SennMicrophone.jpg/640px-SennMicrophone.jpg)
Большасць сучасных мікрафонаў выкарыстоўвае змену ёмістасці кандэнсатара з палярызаваным дыэлектрыкам (т.зв. электрэтны мікрафон, разнавіднасць кандэнсатарнага мікрафона), таксама распаўсюджаны мікрафоны з выкарыстаннем электрамагнітнай індукцыі (дынамічны мікрафон), п’езаэлектрычнага эфекту, і мадуляцыі святла для атрымання электрычнага сігналу з механічных вібрацый. Гістарычна першым быў вугальны мікрафон, які цяпер не ўжываецца.