спроба мецяжу сіламі групы Вагнера ў Расіі ў 2023 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Мяцеж Яўгена Прыгожына, таксама Мяцеж ПВК «Вагнер» — узброенае выступленне фарміраванняў ПВК «Вагнер», якія прымалі ўдзел ва ўварванні Расіі ва Украіну. Паводле заявы Яўгена Прыгожына, кіраўніка кампаніі, акцыя накіравана супраць Мінабароны РФ. Падзеі былі расцэнены расійскімі ўладамі як спроба ўзброенага мецяжа[1][2].
Мяцеж ПВК «Вагнер» | |||
---|---|---|---|
Дата | з 23 па 24 чэрвеня 2023 года | ||
Месца | Расія: Растоўская вобласць, Варонежская вобласць, Ліпецкая вобласць, Тульская вобласць, Маскоўская вобласць | ||
Прычына | канфлікт «вагнераўцаў» з ваенным ведамствам | ||
Вынік | дамова ўрада з наймітамі, вяртанне сіл ПВК у пункты дыслакацыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Расійскі ваенны дзеяч, прадпрымальнік, лідар ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын неаднаразова крытыкаваў міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу. Падчас ваеннай аперацыі ў Сірыі ён казаў, што расійскія вайскоўцы дзейнічаюць там «састарэлымі метадамі». У сваю чаргу, Шайгу не падабалася забеспячэнне харчавання расійскай арміі з боку кампаній Прыгожына[3].
На фоне ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе ўплыў Я. Прыгожына пашыраны. Калі ў 2017—2018 гадах колькасць яго байцоў ацэньвалася ў некалькі тысяч байцоў, то да студзеня 2023 года паводле ацэнак заходніх разведак колькасць «Вагнера» дасягнула 50 тысяч чалавек[4]. Прыгожын атрымлівае значныя рэсурсы, уключаючы ўласную авіяцыю. ПВК «Вагнер» фактычна ператвараецца ў прыватнае войска Прыгожына, якое дзейнічае па-за расійскім заканадаўствам і па-за вайсковай іерархіяй. Мінабароны і Генштаб былі незадаволены гэтай сітуацыяй і пачалі спрабаваць абмежаваць рост уплыву наймітаў[4].
10 чэрвеня 2023 года стала вядома аб загадзе міністра абароны Расійскай Федэрацыі, якім вызначана падпісанне добраахвотніцкімі атрадамі да 1 ліпеня кантрактаў з Мінабароны[5]. 11 чэрвеня Яўген Прыгожын заявіў, што яго ПВК не будзе падпісваць такіх кантрактаў[6]. Далей ён публічна ў рэзкіх выразах крытыкаваў Мінабароны РФ[7], заяўляючы пры тым, што яго ПВК «абсалютна поўнасцю падпарадкоўваецца» інтарэсам Расіі і вярхоўнаму галоўнакамандуючаму[6].
Днём 23 чэрвеня 2023 года Яўген Прыгожын выступіў з рэзкімі абвінавачваннямі на адрас кіраўніцтва Міністэрства абароны Расіі, ён заявіў, што ведамства падманвала расійскую грамадскасць і Уладзіміра Пуціна[8]. Пазней Прыгожын паведаміў аб нанясенні расійскімі вайскоўцамі ракетных удараў па тылавых базах ПВК. У мінабароны заявілі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца правакацыяй[9]. Пасля гэтага ў дачыненні да Прыгожына ФСБ распачала крымінальную справу (артыкул 279 КК РФ, «узброены мяцеж»)[10].
З раніцы 24 чэрвеня байцы ПВК «Вагнер» блакавалі работу вайсковых і цывільных органаў улады ў Растове-на-Доне. Яны пачалі прасоўвацца на поўнач у Варонежскую вобласць[11]. Хутка яны ўзялі пад кантроль ваенныя аб’екты ў Варонежы[12], загарэлася нафтабаза[13]. Падчас гэтых падзей у Варонежскай вобласці пацярпеў крушэнне самалёт Ан-24, паведамлялася аб стратах трох верталётаў у раёне трасы М-4 — два Мі-8 і Мі-35[14], загінулі лётчыкі. Вагнераўцы таксама захапілі «Камаз» і «Тыгр-М», але страцілі знішчаным адзін аўтамабіль УАЗ[15]. Паведамлялі аб нападах авіяцыі на калону ПВК, калі тая рухалася па аб’язной дарозе міма Варонежа, быў знішчаны грузавік[16]. Таксама адбыліся сутыкненні ў раёне вёсак Рагачоўка і Верхні Мамон[17][18].
Удзень тэхніка ПВК «Вагнер» перамяшчалася па тэрыторыі Ліпецкай вобласці[19].
Увечары, пры пасярэдніцтве беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі, Яўген Прыгожын дамовіўся з расійскімі ўладамі аб спыненні бунту і вяртанні падраздзяленняў ПВК «Вагнер» у месцы дыслакацыі[20] дзеля дээскалацыі напружання. На той момант «вагнераўцы» знаходзіліся ў 200 км ад Масквы[21]. Калона тэхнікі групы «Вагнер» таксама пачала пакідаць цэнтр Растова-на-Доне[19].
Крэмль прыпыніў крымінальную справу аб ваенным мяцяжы, а сам заснавальнік ПВК, паводле дамовы, «сыдзе» ў Беларусь. Мяцежнікаў, як заяўляў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, пераследваць не будуць з прычыны іх «заслуг на фронце»[22].
Уладзімір Пуцін у звароце па дзяржаўных тэлеканалах раніцай 24 чэрвеня назваў мяцеж «здрадай», а таксама «ўдарам у спіну», параўнаўшы сітуацыю з 1917 годам, і паабяцаў, што ўсе, хто стаў на шлях бунту, «панясуць немінучае пакаранне»[23]. Пасля заявы прэзідэнта з падтрымкай у яго адрас выступілі кіраўнікі расійскіх рэгіёнаў, спікеры Дзярждумы і Савета Федэрацыі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл[19]. Намеснік сакратара Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў назваў узброены мяцеж добра прадуманай і спланаванай аперацыяй, мэтай якой з’яўляецца захоп улады[19].
24 чэрвеня рэжым контртэрарыстычнай аперацыі быў уведзены ў Маскве, Маскоўскай і Варонежскай абласцях, у многіх рэгіёнах адмянілі масавыя мерапрыемствы[19]. У Ліпецкай вобласці абмежаваны аўтобусны рух. Былі адменены ўсе рэйсы на галоўным аўтавакзале Растова-на-Доне, па некаторых напрамках перакрыты рух транспарту[24].
У Санкт-Пецярбургу супрацоўнікі АМАПу і Расгвардыі зайшлі ў будынак «ПВК Вагнер цэнтр»[25]. Таксама праведзены ператрус у прыналежным Прыгожыну гатэлі «Трэзіні»[26]. У аэрапорце Пулкава былі апячатаны арандаваныя яго структурамі самалёт і верталёт[27].
Следчым упраўленнем ФСБ РФ было ўстаноўлена, што ўдзельнікі ўзброенага мецяжа 24 чэрвеня «спынілі дзеянні, непасрэдна накіраваныя на здзяйсненне злачынства». З улікам гэтага і «іншых маючых значэнне для расследавання акалічнасцей» следчым органам 27 чэрвеня вынесена пастанова аб спыненні крымінальнай справы[28].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.