Ваенны пераварот у Малі 2020 года быў абумоўлены незадаволенасцю насельніцтва дзейнасцю ўладаў, у прыватнасці карупцыяй, наступствамі пандэміі COVID-19 і актыўнасці ісламісцкіх групоўвак. Бунт скончыўся зрушэннем прэзідэнта Кейта і фарміраваннем ваеннага ўрада.
Пераварот у Малі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Пояс пераваротаў | |||
Дата | 18 жніўня 2020 | ||
Прычына | Пратэсты ў краіне, карупцыя, дзеянні ўладаў ва ўмовах пандэміі каранавіруса, дзеяйнасць ісламістаў | ||
Вынік | адстаўка прэзідэнта і роспуск парламента, стварэнне Нацянальнага камітэта выратавання народа на чале з Асімі Гаіта | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ход падзей
18 жніўня атрады Узброеных сіл Малі зладзілі мяцеж[2][3]. Салдаты на пікапах штурмавалі ваенную базу ў горадзе Каці, дзе адбылася страляніна да таго, як раздалі зброю з зброевага склада, і былі арыштаваны старэйшыя афіцэры[4][5]. На вуліцах горада былі заўважаны танкі і бранятэхніка, а таксама ваенныя грузавікі, якія накіроўваліся ў сталіцу Бамако[6].
Мяцежнікі, узначаленыя палкоўнікам Садзіа Камара, арыштавалі міністра фінансаў Абдула Дафі, начальніка штаба нацыянальнай гвардыі, і Мусу Цімбіне, спікера Нацыянальнага сходу. Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта быў пераведзены ў бяспечнае месца[7].
Ужо да вечара мяцежнікі арыштавалі сына прэзідэнта Карыма Кейта, прэм’ер-міністра Бубу Сісе, а таксама самога лідара краіны. Акрамя гэтага, затрыманы шэраг міністраў і высокапастаўленых афіцэраў краіны, у тым ліку кіраўніка міністэрства замежных спраў і міністэрства абароны. Путчысты высунулі патрабаванне, каб дзейны прэзідэнт Малі пакінуў краіну[8][9]. Захопленае кіраўніцтва краіны было дастаўлена на бронетранспарцёры ў ваенны лагер у Каці, дзе першапачаткова і пачалося паўстанне[10]. Калі стала вядома пра мяцеж, сотні пратэстуючых сабраліся каля Манумента незалежнасці Бамако, каб запатрабаваць адстаўкі Кейты. Пратэстоўцы таксама падпалілі будынак Міністэрства юстыцыі[11].
19 жніўня прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта аб’яўляе аб сваёй адстаўцы і распускае парламент[12]. Ваеннае кіраўніцтва загадала зачыніць усе памежныя пераходы і ўвяло каменданцкі час у начны час. Усе паветраныя і наземныя мяжы закрыты да далейшага паведамлення. Каменданцкі час дзейнічаў з 21:00 да 05:00. Ісмаэль Вагэ, намеснік начальніка ВПС Малі, запрасіў апазіцыйныя групы на перамовы аб новых выбарах[13]. Таксама зачынілі межы, але ўжо 21 жніўня яны былі адкрыты[14]. На гэтым фоне быў створаны Нацыянальны камітэт выратавання народа на чале з палкоўнікам Асімі Гаіта[15].
Міжнародная рэакцыя
Прадстаўнікі ЕС[16] і Афрыканскага саюза[17], а таксама ААН[18] асудзілі дзяржаўны пераварот. З падобнай пазіцыяй выступілі таксама прадстаўнікі шэрагу краін, у тым ліку Францыя[19], ЗША[20], Канада[21], Расія[22], Турцыя[23] і Кітай[24].
Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі 20 жніўня прыпыніла членства Малі ў арганізацыі і наклала на краіну гандлёвае і фінансавае эмбарга з патрабаваннем перадачы ўлады грамадзянскім[25]. Аднак ужо у кастрычніку, дзякуючы дыпламатычным намаганням ваеннай хунты, усе санкцыі скасаваны[26].
Гл. таксама
- Ваенны пераварот у Малі (2012)
Зноскі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.