Мярэжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мярэжа — традыцыйная рыбалоўная снасць.
Складаецца з двух сеткавых мяшкоў конусападобнай формы, нацягнутых на абручы. Першы (самы вялікі) абруч робіцца ў выглядзе аркі. У ім жа (у мярэжах вялікага памеру і ў іншых абручах) замацоўваецца сеткавы конус — горла, які перашкаджае выхаду рыбы. Мяшкі мярэжы змяшчаюцца ў вадзе скіраванымі горламі адзін да аднаго і злучаюцца сеткавай перагародкай, якая накіроўвае ў іх рыбу.
Мярэжы ставілі пераважна на азёрах, часам па некалькі ў рад.