![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Old_Bond_Street_1_db.jpg/640px-Old_Bond_Street_1_db.jpg&w=640&q=50)
Мейфэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́йфэр або Ме́йфэйр (Mayfair) — квартал офісных будынкаў у Вэстмінстэры, абмежаваны з поўдня Грын-паркам і Пікадзілі, з усходу — Рыджэнт-стрыт, з поўначы — Оксфард-стрыт і з захаду — Гайд-паркам, а таксама жылым кварталам Белгравія. Офісная арэндная плата тут адна з самых высокіх у Вялікабрытаніі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Old_Bond_Street_1_db.jpg/640px-Old_Bond_Street_1_db.jpg)
Раён бярэ назву ад майскага кірмаша, які пераехаў сюды з Хеймаркета ў 1686 годзе і быў ліквідаваны па патрабаванні мясцовых жыхароў у 1764 годзе. У XVIII стагоддзі забудовай квартала займаліся герцагі Вэстмінстэры з роду Гросвенараў; іх імя ўшанавана ў назве цэнтральнай плошчы Гросвенар-сквер, на якой стаіць пасольства ЗША.
Сярод славутасцяў квартала — вуліца фешэнэбельных магазінаў Бонд-стрыт, Каралеўская акадэмія мастацтваў і дом-музей Гендэля. Цэнтрам грамадскага жыцця раёна можна назваць плошчу Пікадзілі.