From Wikipedia, the free encyclopedia
Мы - нашы горы (арм.: Մենք ենք մեր սարերը) — манумент на вяршыні ўзгорка пры ўездзе ў горад Сцепанакерт. У народзе завецца таксама «Дзед і баба» (арм. Տատիկ - պապիկ, тацік-папік).
Аўтар манумента - народны мастак Армянскай ССР скульптар Саргіс Багдасаран. Помнік пабудаваны ў 1967 годзе, уяўляе двух пажылых людзей — мужа і жонку — у народнай вопратцы, зроблены з актэмберанскага (армавірскага) чырванаватага туфу. Статуя не мае пастамента, па задуме аўтара, гэта стварае адчуванне, што фігуры ўраслі ў горы, парадніліся з імі.
Паводле звестак газеты «Праўда», манумент «з'яўляецца першым помнікам свету, які быў пабудаваны ў гонар доўгажыхароў». Як адзначае Шаген Мкртчан, спасылаючыся на публікацыі 1983 года, Нагорны Карабах называўся «эпіцэнтрам доўгажыхароў планеты», тут пражывала самая вялікая ў СССР колькасць людзей старэйшых за 100 гадоў.
Манумент намаляваны на гербе непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.