Музыка Грэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэчаская музычная культура — адна з найбольш старадаўніх у свеце.
З 4 ст. грэчаская музыка развівалася ў рэчышчы візантыйскай культуры. З усталяваннем асманскага панавання нацыянальныя музычныя традыцыі зберагаліся толькі ў народнай творчасці і царкоўнай музыцы. Побач з разнастайнымі песеннымі жанрамі вылучаюцца танцавальныя сіртас (англ.) (бел. (карагодны танец) і педыктас (англ.) (бел. (танец з падскокамі).
З сярэдзіны 18 ст. пашырыліся песні клефтаў (руск.) (бел. — змагароў за нацыянальнае вызваленне. Сярод музычных інструментаў: розныя тыпы лютні, жалейка, ліра, падоўжная флейта, валынка, бузукі (руск.) (бел., скрыпка, мандаліна, якія ўваходзяць у склад народнага аркестра; з 1930-х г. таксама кларнет і гітара.
Развіццё прафесійнага музычнага мастацтва пачалося пасля 1829 года. Сярод кампазітараў прадстаўнікі іанічнай школы Н. Мандзарас (руск.) (бел. — аўтар грэчаскага нацыянальнага гімна, створанага ў 1865 годзе, заснавальнік Філарманічнага таварыства на востраве Керкіра (1840), С. Ксіндас (руск.) (бел., С. Самарас (руск.) (бел. — аўтар «Алімпійскага гімна» (1896), Д. Лаўрангас — заснавальнік Нацыянальнага опернага тэатра ў Афінах (1939), П. Карэр (руск.) (бел., Г. Ламбелет (руск.) (бел..
Сапраўдная грэчаская музычная школа фарміруецца з канца 19 ст. ўзнік новы жанр спектакляў-вадэвіляў — камідыліёнаў (грэч.) (бел., аўтары якіх Д. Карамілас (грэч.) (бел. і Д. Кокас (руск.) (бел.. Першую нацыянальную оперу «Кандыдат у дэпутаты» (1867) стварыў С. Ксіндас. Новую грэчаскую кампазітарскую школу ўзначалілі М. Каламірыс, які ў 1919 годзе заснаваў Элінскую (англ.) (бел., а ў 1926 годзе Нацыянальную кансерваторыю (руск.) (бел. ў Афінах, Д. Лаўрангас, Г. Ламбелет (руск.) (бел., М. Варвагліс (руск.) (бел., Э. Рыядыс (руск.) (бел.. Сярод іх паслядоўнікаў Л. Маргарытыс (укр.) (бел., які заснаваў Саланікскую кансерваторыю (грэч.) (бел., П. Петрыдыс (дацк.) (бел., А. Незерытыс (руск.) (бел., А. Евангелатас (руск.) (бел., Н. Скалкотас (руск.) (бел., С. Міхаілідыс (англ.) (бел., Г. Геаргіядыс, Д. Мітропулас.
З сярэдзіны 1940-х гг. вядомы кампазітары М. Хадзідакіс (руск.) (бел., Я. Ксенакіс, Я. Хрысту (руск.) (бел. і інш. Новы этап у развіцці грэчаскай музыкі — творчасць М. Тэадаракіса (руск.) (бел. і многіх яго паслядоўнікаў. У галіне эстраднай музыкі вылучыліся кампазітары М. Плесас (руск.) (бел., Г. Замбетас (англ.) (бел., К. Капнісіс (руск.) (бел., Г. Музакіс (англ.) (бел., Т. Маракіс (польск.) (бел., Г. Кацарас (англ.) (бел. і інш. Сярод вядомых выканаўцаў: дырыжоры Д. Мітропулас, Л. Зорас (ням.) (бел., С. Міхаілідыс (англ.) (бел., М. Хадзідакіс (руск.) (бел., А. Евангелатас (руск.) (бел., Ф. Візантыу; спевакі М. Калас, Н. Масхонас (англ.) (бел., К. Дамасіёты (грэч.) (бел., А. Захарату, Д. Русас, піяністы Г. Тэмеліс, В. Дэветцы (руск.) (бел.; сярод музыказнаўцаў В. Аркадынас, Г. Геаргіядыс, С. Міхаілідыс (англ.) (бел., С. Мацэнігас.
У Грэцыі працуюць Нацыянальны оперны тэатр, 5 сімфанічных аркестраў, у т.л. Афінскі дзяржаўны сімфанічны аркестр; Дзяржаўны аркестр Паўночнай Грэцыі ў Салоніках; Дзяржаўная кансерваторыя ў Салоніках (грэч.) (бел. (з 1914), 14 кансерваторый, у т.л. Афінская (руск.) (бел. (1871), Пірэйская (1904), Элінская (грэч.) (бел. (1919) і Нацыянальная (руск.) (бел. (1926) у Афінах, а таксама іх філіялы і інш.