![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/Belinskogo_Bridge_SPB_01.jpg/640px-Belinskogo_Bridge_SPB_01.jpg&w=640&q=50)
Мост Бялінскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мост Бялінскага — мост цераз раку Фантанку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, які злучае Спаскі і Безыменны астравы. Помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння, ахоўваецца дзяржавай.
Хуткія факты Мост Бялінскага, Месца размяшчэння ...
Мост Бялінскага | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 59°56′17″ пн. ш. 30°20′35″ у. д.HGЯO | |
Месца размяшчэння | |
![]() |
Закрыць
Размешчаны ў створы вуліцы Бялінскага, злучаючы яе з плошчай Бялінскага. Побач з мостам размешчаны царква Сімяона і Ганны, цырк Чынізелі. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Панцеляймонаўскі мост, ніжэй — Анічкаў мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Гасціны двор».
Першапачаткова, з 20 жніўня 1739 года мост называўся Сімяонаўскім, ад царквы св. Сімяона і Ганны. Сучасную назву мост атрымаў 6 кастрычніка 1923 года — мост Пісьменніка Бялінскага. Удакладняльнае слова Пісьменніка перастала ўжывацца пасля 1929 года.