Мост Альма
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мост Альма (Pont de l’Alma) — 150-метровы арачны мост праз Сену ў Парыжы, названы ў гонар перамогі французаў над рускімі ў Альмінскай бітве Крымскай вайны. Ён быў адкрыты каля плошчы Альма імператарам Напалеонам III 2 красавіка 1856 года, а да Сусветнай выставы 1900 года яго даўжыня павялічылася ўдвая за конт прыбудовы пешаходнага мастка.
Мост Альма | |
---|---|
Каардынаты: 48°51′51″ пн. ш. 2°18′06″ у. д.HGЯO | |
Афіцыйная назва | фр.: Pont de l'Alma |
Перасякае | Сену |
Месца размяшчэння | Парыж, Францыя |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | арачны мост |
Агульная даўжыня | 153 м |
Шырыня моста | 42 м |
Эксплуатацыя | |
Канструктар, архітэктар | Charles-Marie Gariel[d] |
Адкрыццё | 1856 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кожную з чатырох асноў моста некалі ўпрыгожвала статуя ваеннага — зуава, грэнадзёра, артылерыста і пехацінца. Гэтыя статуі былі зручныя для вызначэння ўзроўню Сены: калі вада пакрывала ступні ног зуава, доступ публікі да ракі перакрывала паліцыя, а калі вада даходзіла да ўзроўню бёдраў — зачынялася рачная навігацыя.
У 1970-74 гг. старадаўні мост быў заменены на сучасны з мэтай пашырэння для патрэб дарожнага руху. У цяперашні час з чатырох статуй на мосце захавалася толькі фігура зуава. Астатнія былі вывезеныя за межы Парыжа: напрыклад, «Пехацінец» стаіць у венсенскім форце Гравель.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.