Мовы ойль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мовы ойль (па-французску: langues d'oïl, langues d'oui, вымаўл. [lɑ̃ɡᵊdɔjl], [lɑ̃ɡᵊdwi]) — дыялектны кантынуум, які складаецца з літаратурнае французскае мовы і іншых роднасных моў, распаўсюджаных у паўночнай палавіне Францыі, паўднёвай Бельгіі і Нармандскіх астравах. Уваходзяць у склад гала-раманскае галіны (да якой належаць таксама раманскія мовы і дыялекты поўначы Італіі, усходу Іспаніі і поўдня Францыі), якая адносіцца да заходнераманскае падгрупы раманскае групы індаеўрапейскае сям'і моў.
мовы ойль | |
---|---|
Таксон | — |
Арэал | Паўночная і цэнтральная Францыя, паўднёвая Бельгія, паўночна-заходняя Швейцарыя, Нармандскія астравы |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Склад | |
пяць дыялектных зон | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
У мовазнаўстве прынята дзяліць раманскія мовы Францыі (асабліва сярэдневяковыя) на тры геаграфічныя падгрупы: мовы д'ойль, мовы д'ок і пераходныя франка-правансальскія гаворкі. Першыя дзве групы атрымалі такія назвы па характэрных для іх формах слова-сцвярджэння «так», якое пры развіцці гэтых моў з народнай латыні набыло ў іх рознае гучанне.