From Wikipedia, the free encyclopedia
Младалатышы (лат.: jaunlatvieši) — латышскі нацыянальны ліберальны рух, які з'явілася ў 1850-х гадах. Першапачаткова тэрмін выкарыстоўваўся ў зневажальным значэнні балтыйскімі немцамі, адклікаючыся на палітычна-літаратурны рух «Маладая Германія».
Младалатышы выступалі супраць спроб асіміляваць латышскае насельніцтва з немцамі, яны патрабавалі для латышоў роўных правоў з іншымі народамі, заклікалі латышоў развіваць сучасную сельскую гаспадарку і ўласную прамысловасць, імкнуцца да эканамічнай незалежнасці. Младалатышы былі супраць рэштак прыгону і засілля дваранства нямецка-балтыйскага паходжання. Рух спрыяў станаўленню нацыянальнай самасвядомасці латышскага народа, уклаў унёсак у развіццё латышскай літаратурнай мовы і культуры і ў стварэнне нацыянальнай літаратуры. Асноўнымі ідэолагамі руху былі публіцысты Крыш'яніс Валдэмарс, Каспарс Біезбардзіс, паэт Юрыс Алунанс і іншыя.
Рух праіснаваў да 1880-х гадоў. Лічыцца першым «латышскім нацыянальным абуджэннем».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.