![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Ingamozgas.jpg/640px-Ingamozgas.jpg&w=640&q=50)
Маятнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маятнік — цвёрдае цела, здольнае пад уздзеяннем прыкладзеных сіл вагацца вакол нерухомага пункта ці восі. Ваганні могуць адбывацца пад дзеяннем сілы цяжару, калі вось маятніка не супадае з цэнтрам цяжару цела, або пад дзеяннем сіл пругкасці, што ўзнікаюць пры дэфармацыях сціскання-расцяжэння і кручэння.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Ingamozgas.jpg/640px-Ingamozgas.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Oscillating_pendulum.gif/320px-Oscillating_pendulum.gif)
Адрозніваюць матэматычны маятнік (напрыклад, невялікі масіўны груз на доўгім нерасцяжным падвесе), фізічны маятнік (маса цела размеркавана па ўсёй даўжыні падвеса), а таксама спружынны маятнік (груз, падвешаны на спружыне, здольнай да дэфармацыі сціскання-расцяжэння) і круцільны маятнік (дыск, падвешаны на лёгкім стрыжні, здольным да дэфармацыі кручэння). Пры гарманічных ваганнях цыклічная частата ω і перыяд Т = 2π/ω ваганняў маятніка вызначаюцца інертнымі і пругкімі ўласцівасцямі сістэмы. Напрыклад, для спружыннага маятніка ω²=k/m, дзе k — каэфіцыент жорсткасці спружыны, m — маса грузу; для круцільнага маятніка ω²=D/I, дзе D — модуль кручэння падвеса, I — момант інерцыі дыска. Уласцівасці маятніка выкарыстоўваюцца для вызначэння часу, момантаў інерцыі, паскарэння свабоднага падзення і іншых дынамічных характарыстык механічных сістэм.