былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Белалі́пскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белая Ліпа.
Белаліпскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Сенненскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Белая Ліпа |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 сакавіка 1992 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машчонскі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машчоны. 12 кастрычніка 1929 года ўзбуйнены за кошт далучэння тэрыторыі скасаванага Падворыцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР. 20 жніўня 1933 года з часткі сельсавета зноў утвораны Падворыцкі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад Ходцаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Асінаўка, Беляі, Бесцвіна, Дубкі, Жарцы, Закратунне, Запруддзе, Латыгава, Рубежніца і Савушы), у склад сельсавета з Гарывецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Капланы, Лугінавічы, Малішы, Падворыца і Пераброды)[1]. 7 чэрвеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белая Ліпа, сельсавет перайменаваны ў Белаліпскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Белаліпскага сельсавета 23 населеныя пункты[3]. 30 сакавіка 1992 года Белаліпскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Запруддзеўскага і Ходцаўскага сельсаветаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.