Маскоўскі Крэмль
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўскі Крэмль (руск.: Московский Кремль) — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадска-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расійскай сталіцы, месцазнаходжанне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі . Размешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзенні ў яе ракі Нягліннай. У плане Крэмль — няправільны трохвугольнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сцяна звернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага сада, усходняя — да Чырвонай плошчы.
Славутасць | |
Маскоўскі Крэмль | |
---|---|
руск.: Московский Кремль | |
55°45′06″ пн. ш. 37°37′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктар | Арыстоцель Ф’ёраванці, Aloisio da Milano[d], Palace of Facets[d] і Pietro Antonio Solari[d] |
Дата заснавання | 1420 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353000 |
Сайт | kreml.ru (англ.) (руск.) (кіт.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Існуючыя сцены і вежы былі пабудаваныя ў 1485—1495 гадах. Агульная працягласць сценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У плане сцены ўтвараюць сабою няправільны трохвугольнік.
Уздоўж сценаў размешчана 20 веж. 3 вежы, якія стаяць у кутах трохвугольніка, маюць круглае сячэнне, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м.
Большасць веж выканана ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагоддзі. З агульнага ансамбля вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагоддзя была перабудаваная ў гатычным стылі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.