Іўрэйская марка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іўрэйская марка — марка, якая існавала ў X стагоддзі на мяжы сучасных Італіі і Францыі. Яе сталіцай быў горад Іўрэя, а кіравалі ў ёй прадстаўнікі роду Анскарыдаў.
Марка была створана ў 888 годзе каралём Італіі Гвіда для Анскара, які падтрымліваў яго падчас няўдалай спробы завалодаць французскім тронам. Нашчадкі Анскара кіравалі маркай усё X стагоддзе, і некаторыя з іх станавіліся каралямі Італіі, аднак напачатку XI стагоддзя тытул маркграфа Іўрэйскага стаў вакантным, і імператар Конрад II не стаў прызначаць новага маркграфа.