Мануэліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мануэліна, дакладней мануэліну (парт.: Manuelino) — стыль у гісторыі архітэктуры Партугаліі XV—XVI стст., нацыянальны варыянт Рэнесансу. Названы па імені караля Мануэла I Шчаслівага (гады праўлення 1495—1521). Гэты час быў перыядам найвышэйшай магутнасці Партугаліі, перыядам яе росквіту як марской дзяржавы. Яна набывае шматлікія калоніі. Партугальцы склалі на морах канкурэнцыю генуэзцам і іспанцам, самым моцным мараходам тагачаснага свету. Звязаны з гэтым эканамічны і культурны ўзлёт знайшоў адлюстраванне ў інтэнсіўным будаўніцтве.
У мануэліна змяшаныя элементы готыкі, маўрытанскага стылю (руск.) (бел., Рэнесансу і экзатычных матываў. Можна казаць нават, што ў гэтым стылі выявіўся ўплыў індыйскага мастацтва (англ.) (бел.. Гэты стыль выказвае як бы ўражанні еўрапейца, які ўпершыню ўбачыў новы свет і невядомыя краіны. Мануэліна можна параўнаць з іспанскім платэрэска (руск.) (бел., асабліва на ранняй стадыі развіцця. У ім таксама афармленне пабудоў вырашалася на аснове плоскай сцены, багата упрыгожанай дэталямі, але партугальская архітэктура апынулася «сакавіцей» і дынамічней. Яна больш насычана вобразамі і асабліва схільная да дэкарацыі і раскошы.
Архітэктура партугальскага Адраджэння не абмежавалася толькі стылем мануэліна. Пазней у Партугалію пачаў пранікаць італьянскі ўплыў, і ў сярэдзіне XVI ст. нацыянальны стыль змяніўся інтэрнацыянальнымі рэнесанснымі формамі (у творчасці Дыёгу дзі Таралва (парт.) (бел., 1500—1566).