![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/POL_COA_Wadwicz_I_b.svg/langbe-640px-POL_COA_Wadwicz_I_b.svg.png&w=640&q=50)
Мантыгірдавічы
вялікалітоўскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мантыгірдавічы, Мантыгердавічы — шляхецкі род герба «Вадвіч». Родапачынальнік — літоўскі баярын Мантыгірд (Мантыгерд), намеснік полацкі ў 1396 годзе. Меў некалькі сыноў і пляменнікаў, з іх ад Наруша пайшоў род Нарушэвічаў. 3 прамых нашчадкаў Мантыгірда найбольш вядомыя:
- Пётр (Петраш; каля 1390—1459), сын Мантыгірда. У час заключэння Гарадзельскай уніі 1413 разам з братамі і родзічамі прыняў герб «Вадвіч». Стараста падольскі ў 1418, маршалак надворны ў 1422—31, намеснік новагародскі ў 1431, маршалак земскі з 1434.
- Пётр Янавіч (мянушка Белы; каля 1440—99?), унук Пятра. Намеснік браслаўскі, маршалак надворны ў 1480—82, стараста луцкі, маршалак валынскі ў 1487, ваявода троцкі і маршалак земскі з 1491.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/POL_COA_Wadwicz_I_b.svg/640px-POL_COA_Wadwicz_I_b.svg.png)