From Wikipedia, the free encyclopedia
Малайка Міхамба (ням.: Malaika Mihambo, нар. 3 лютага 1994, Гайдэльберг, Бадэн-Вюртэмберг) — нямецкая скакуха ў даўжыню, алімпійская чэмпіёнка 2020 года з вынікам 7,00 м, чэмпіёнка свету 2019 года, чэмпіёнка Еўропы 2018 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года. Пяціразовая чэмпіёнка Германіі (2016, 2018—2021). Чатырохразовая чэмпіёнка Германіі ў памяшканні (2018—2021).
Малайка Міхамба | |
---|---|
ням.: Malaika Mihambo | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[1] |
Мянушка | Mali[1] |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка[1][2][…] |
Клуб | Q65240132?[3][4][…] |
Нарадзілася |
3 лютага 1994[5][6][…] (30 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 170 см[1] |
Вага | 55 кг[1] |
Афіцыйны сайт (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася 3 лютага 1994 года ў Гайдэльбергу, Бадэн-Вюртэмберг, Германія. Яе маці немка, а бацька — танзаніец з Занзібара. Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2011 годзе на чэмпіянаце свету сярод юнакоў ў Лілі, дзе заняла 9 месца. У 2013 годзе выйграла чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў у Рыеці, а ў 2015 годзе — чэмпіянат Еўропы сярод моладзі ў Таліне. У 2016 годзе на чэмпіянат Еўропы ў Амстэрдаме стала бронзавым прызёрам, а затым на сваёй дэбютнай Алімпіядзе заняла 4 месца з вынікам 6,95 м, абнавіўшы тым самым асабісты рэкорд.
У сакавіку 2021 года на чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні ў польскім Торуні заваявала сярэбраны медаль у скачках у даўжыню з вынікам 6,88 м, саступіўшы 4 см ўкраінцы Марыне Бех-Раманчук.
На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа выйграла золата з вынікам 7,00 м, які паказала ў апошняй спробе фіналу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.