Магістраль для Еўропы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магістра́ль для Еўро́пы (ням.: Magistrale für Europa, фр.: Magistrale européenne) — праект Трансеўрапейскай транспартнай сеткі (TEN-T) па стварэнні высакахуткаснага чыгуначнага злучэння паміж Парыжам і Браціславай, з адгалінаваннем да Будапешта.
Завяршэнне праекта запланавана да 2020 года. Магістраль злучыць пяць краін Еўропы з насельніцтвам 34 мільёны. Агульная працягласць маршрута з Парыжа да Будапешта складзе 1592 км.