![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/%25D0%259F%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BD%25D0%25B5_%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B5%25D1%2581%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%259E_%25D1%2583_%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%2591%25D0%25B2%25D0%25B5_1606-1610.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BD%25D0%25B5_%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B5%25D1%2581%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%259E_%25D1%2583_%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%2591%25D0%25B2%25D0%25B5_1606-1610.jpg&w=640&q=50)
Магілёўскія паўстанні (1606—1610)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магілёўскія паўстанні 1606—1610 — выступленні мяшчан Магілёва супраць гарадской рады ў 1606—1610. Падзеі мелі амаль 20-гадовую перадгісторыю незадаволенасці мяшчан злоўжываннямі і хабарніцтвам магістрата.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%81%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E_%D1%83_%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D0%B2%D0%B5_1606-1610.jpg/640px-%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%81%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E_%D1%83_%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D0%B2%D0%B5_1606-1610.jpg)
Першае магілёўскае паўстанне пачалося 20 чэрвеня 1606 пад кіраўніцтвам саладоўніка Стахора Мітковіча. Пасля ўварвання мяшчан у ратушу (15 ліпеня 1606) старая рада была разагнаная і выбраная новая, у складзе якой былі пераважна незаможныя рамеснікі. Новая рада кіравала Магілёвам больш за 2 гады, асаблівую ўвагу звяртаючы на інтарэсы гарадскіх нізоў. Аднак у новай радзе паступова і з дапамогаю ўладаў Рэчы Паспалітай утварыўся раскол, і ў жніўні 1608 частка рады падпісала «ўгодлівы ліст», паводле якога ўлада ў горадзе вярталася да старой рады. Кіраўнік радыкальнага крыла новай рады Хадко Багдановіч быў засуджаны на смерць.
Дзейнасць адноўленага старога магістрату выклікала неаднаразовыя новыя выступленні. Найбольш буйное адбылося ў 1610, калі гарадскія нізы спрабавалі ўзняць узброенае паўстанне, але яно было задушана войскам, а 5 кіраўнікоў былі пакараны смерцю на Іллінскай горцы.
У далейшым, выступленні мяшчан адбываліся таксама ў 1636 і 1638 гадах.