Літоўскае нацыянальнае абуджэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літоўскі нацыянальны рух (традыцыйна вядомы ў гістарыяграфіі як Літоўскае нацыянальнае абуджэнне літ.: Lietuvių tautinis atgimimas) — барацьба літоўцаў за права на сваё нацыянальнае самавызначэнне. Звязаны з тым, што ў XVIII стагоддзі Літва ўвайшла ў склад Расійскай імперыі ў выніку Падзелаў Рэчы Паспалітай. Прывёў да фармавання сучаснай літоўскай нацыі і да аднаўлення незалежнасці Літвы. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі гэтага руху былі Вінцас Кудзірка, Ёнас Басанавічус і інш. Уплыў на рух аказаў ўздым у Еўропе рамантычнага нацыяналізму, нацыянальна-вызваленчых рухаў.