![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Linear_subspaces_with_shading.svg/langbe-640px-Linear_subspaces_with_shading.svg.png&w=640&q=50)
Лінейная алгебра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лінейная алгебра — раздзел алгебры, які вывучае аб’екты лінейнай прыроды: вектары, вектарныя, або лінейныя прасторы, лінейныя адлюстраванні і сістэмы лінейных ураўненняў, сярод асноўных інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў лінейнай алгебры — вызначальнікі, матрыцы, спалучэнне. Тэорыя інварыянтаў і тэнзарныя вылічэнні звычайна таксама лічацца часткамі лінейнай алгебры.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Linear_subspaces_with_shading.svg/320px-Linear_subspaces_with_shading.svg.png)
Вектарныя прасторы сустракаюцца ў матэматыцы і яе прыкладаннях паўсюдна. Лінейная алгебра шырока выкарыстоўваецца ў абстрактнай алгебры і функцыянальным аналізе, шырока прымяняецца ў прыродазнаўчых навуках.