Ліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліка (харв.: Lika) — гарысты рэгіён у цэнтральнай Харватыі, абмежаваны гарамі Велебіт на захадзе і Пляшывіца на ўсходзе. Паўночная мяжа рэгіёну няпэўная, бо раён горада Агулін ўяўляе сабой пераход паміж Лікай і Горскім Котарам.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/ff/Croatia-Lika.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/Lika_region_map.png/640px-Lika_region_map.png)
Рэгіён можа быць ахарактарызаваны як горнае плато, падзеленае дробнымі горнымі ланцугамі на невялікія ўчасткі. Ліка мае вялікае стратэгічнае і эканамічнае значэнне, таму што злучае кантынентальную і прыморскую часткі Харватыі. Праз Ліку праходзяць буйныя аўтатрасы Заграб — Спліт і Заграб — Задар, а таксама чыгуначная траса Заграб — Кнін — Спліт.
На тэрыторыі Лікі знаходзіцца найзнакаміцейшы харвацкі прыродны запаведнік Плітвіцкія азёры.