Лівень
пералік значэнняў у Вікіпедыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лівень (зале́ва) — моцны дождж, які характарызуецца раптоўным пачаткам і заканчэннем выпадзення, а таксама рэзкай зменай інтэнсіўнасці.
Працягласць бесперапыннага выпадзення звычайна вагаецца ад некалькіх хвілін да 1-2 гадзін (часам некалькі гадзін, у асобных выпадках — да 1-2 сутак). Нярэдка бывае, калі лівень суправаджаецца навальніцай і кароткачасовым узмацненнем ветру (віхуром на моры).
Злева выпадае з кучава-дажджавых аблокаў, пры гэтым колькасць аблокаў можа быць значнай (7-10 балаў) або не вельмі (4-6 балаў, а часам усяго 2-3 балы).
Галоўнай прыкметай ападкаў залеўнага тыпу з’яўляецца не іх вялікая сіла (часам яна можа быць слабой), а тое, што самі ападкі паходзяць з канвектыўных (часцей за ўсё кучава-дажджавых) аблокаў, што і вызначае ваганні сілы ападкаў. У спёку слабы лівень можа быць з кучава-дажджавых аблокаў, а часам (вельмі слабы лівень) — з кучава-дажджавых аблокаў сярэдняй сілы.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.