адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ля́скавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Ляскавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. У 1968 годзе скасаваны вёска Кабачок (злілася з вёскай Ляскавічы) і пасёлак Слянзакі (зліўся з вёскай Славінск)[1]. 12 ліпеня 1973 года ў склад сельсавета з Петрыкаўскага сельсавета перададзены вёскі Рубча і Турок[2]. 15 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Галубіца[3]. 20 лютага 1975 года ў склад Брынёўскага сельсавета перададзены вёскі Баклань, Дарашэвічы і Ляскавічы[4]. 2 верасня 1975 года пацверджана знаходжанне цэнтра Ляскавіцкага сельсавета ў вёсцы Галубіца, сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі сельсавет[5]. 24 мая 1978 года Брынёўскі сельсавет перайменаваны ў Ляскавіцкі, цэнтр сельсавета перанесены ў Ляскавічы[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1508 чалавек[7], з іх 97,1 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1299 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.