былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляво́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лявонава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Клётчынскі (Клятчанскі) сельсавет у складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Клётчына. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лявонава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клётчына[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Сіроцінскага раёна, які 23 лістапада 1961 года перайменаваны ў Шумілінскі раён. З 25 снежня 1962 года ў складзе Полацкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лявонава, сельсавет перайменаваны ў Лявонаўскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лявонаўскага сельсавета 29 населеных пунктаў[3]. 8 лютага 2000 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Обальскага сельсавета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.