From Wikipedia, the free encyclopedia
Граф Людвіг фон Кобенцль (ням.: Johann Ludwig Joseph von Cobenzl; 1753—1809) — аўстрыйскі дыпламат і дзяржаўны дзеяч з роду Кобенцляў.
Людвіг фон Кобенцль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Johann Ludwig Joseph von Cobenzl | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснаваны | ||||||
Пераемнік | Іаган Філіп фон Штадыян | ||||||
Нараджэнне |
21 лістапада 1753 Брусель, Герцагства Брабант, Паўднёвыя Нідэрланды, Свяшчэнная Рымская імперыя |
||||||
Смерць |
23 лютага 1809 (55 гадоў) Вена, Аўстрыйская імперыя |
||||||
Род | род Кобенцляў | ||||||
Бацька | Johann Karl Philipp von Cobenzl[d] | ||||||
Дзейнасць | дыпламатыя[1] і палітыка[1] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карыстаўся заступніцтвам Каўніца. У 1779—1784 гадах — пасланец, а ў 1784—1797 і 1798—1800 гадах — пасол у Расіі[2]. Адыгрываў значную ролю ў арганізацыі манархічных кааліцый супраць рэвалюцыйнай Францыі, адстойваў інтарэсы Габсбургаў пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у знакамітым таўрычаскім падарожжы 1787 года.
З верасня 1800 года — міністр замежных спраў і дзяржаўны віцэ-канцлер, фактычна глава аўстрыйскай знешняй палітыкі з верасня 1801 па снежань 1805 года. Вымушаны быў падпісаць пагадненні з Напалеонам I: Кампа-Фармійскі мір 1797 года і Люневільскі мір 1801 года.
Разгром саюзных аўстрыйскіх і рускіх войскаў Напалеонам I пад Аўстэрліцам (2 снежня 1805 года) стаў прычынай сыходу Кобенцля ў адстаўку[3]. Свой мастацкі збор ён прадаў Кацярыне II.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.