From Wikipedia, the free encyclopedia
Лузітаны (лац.: Lusitani) — старажытнае племя індаеўрапейскага паходжання, якое насяляла паўднёвы захад Пірэнейскага паўвострава, па адной з версій з VI стагоддзя да н.э., па іншай — з пачатку I тыс. да н.э. У 61 годзе да н.э. былі захоплены Рымскай імперыяй. Каля 15 года да н.э. тэрыторыя іх рассялення атрымала назву правінцыі Лузітанія. Сучасныя партугальцы лічаць лузітанаў сваімі продкамі.
Лузітаны |
---|
Іх мова — лузітанская — адносіцца да індаеўрапейскіх моў, аднак яе прыналежнасць да кельцкай галіны, у адрозненне ад суседняй мовы кельтыбераў, выклікае сумненні, з прычыны таго, што ў лузітанскай быў шэраг нехарактэрных для кельтаў збліжэнняў з італійскімі мовамі.
Як мяркуюць, лузітаны прыйшлі з Альпаў, аднак сярод гісторыкаў і археолагаў вядуцца спрэчкі пра іх этнічнае паходжанне. Існуе гіпотэза, што яны былі карэнным народам гэтай вобласці і першапачаткова былі падпарадкаваны кельтам (меркаванне заснавана на сведчанні Страбона, які выводзіў лузітанаў ад кантабраў).
Таксама існуе меркаванне, што лузітаны з’яўляюцца групай плямён кельцкага паходжання, звязанай з лузонамі, якія насялялі ўсход Пірэнейскага паўвострава. Разглядаюць лузітанаў і як карэннае іберыйскае племя, якое з’явілася ў выніку міжплемянных шлюбаў.
Першай занятай лузітанамі вобласцю была, як відаць, даліна ракі Дуэра і правінцыя Бейра Алта. Пасля перамогі над кельтамі і іншымі суседнімі плямёнамі арэал іх пражывання аж да прыбыцця рымлян даходзіў да тэрыторыі Эстрэмадуры.
Першапачаткова правінцыя Лузітанія ўключала таксама тэрыторыі Астурыі і Галісіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.