вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́ўскі Брод[1] (трансліт.: Laŭski Brod, руск.: Лавский Брод) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.
Вёска
Лаўскі Брод
|
Вёска размешчана за 22 км на паўночны захад ад Валожына, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладзечна — Ліда, за 97 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На поўначы цячэ рака Заходняя Бярэзіна (правы прыток Нёмана). Транспартныя сувязі па шашы М7 Мінск — Вільнюс.
Планіровачна складаецца з выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, перпендыкулярна да шашы. Забудавана двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на заходняй ускраіне. Частка забудовы адмежавана ў заходнім баку.
Вядома з XVI стагоддзя як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Да 1536 года частка маёнтка ва ўласнасці С. Воўчкавіча, якога з мэтай атрымаць маёнтак у спадчыну забілі сваякі, сыны М. Гіржодавіча. Кароль Жыгімонт I за забойства адабраў фальварак у скарб і аддаў у кіраванне В. Губарэвічу. Частку маёнтка Жыгімонт І у 1536 годзе перадаў навечна А. Гіржоду, які валодаў ім у 1542, 1557 гадах. У 1559 годзе фальварак перайшоў у спадчыну нашчадкам М. Пугачоўны і яе сыноў І. і А. Пржодаў. У 1567 годзе з маёнтка Брод Лаўскі М. Пржода выстаўляў у войска аднаго конніка. У 1567 годзе сяло ў Ашмянскім павеце, шляхецкая ўласнасць.
З 1793 года ў Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года аколіца ў Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1904 годзе аколіца (48 жыхароў), засценак (10 жыхароў) і маёнтак (20 жыхароў).
З 1921 года пад уладай Польшчы, аколіца і засценак.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Забрэжскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1950 годзе арганізаваны калгас, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах. З 1963 года ў складзе саўгаса «Падбярэззе» (цэнтр — в. Падбярэзь). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, пачатковая школа, крама. У 1966 годзе да вёскі далучана в. Трусковічы.
25 мая 1967 года вёска перададзена з Забрэжскага сельсавета ў склад новаўтворанага Падбярэзскага сельсавета[2]; 30 кастрычніка 2009 года, пасля скасавання Падбярэзскага сельсавета — у склад Вішнеўскага сельсавета[3].
Захаваўся парк, сфарміраваны каля сядзібнага дома ў 1930 г.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.