![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Luis_Durnwalder_S%25C3%25BCdtirol.jpg/640px-Luis_Durnwalder_S%25C3%25BCdtirol.jpg&w=640&q=50)
Ландэсгаўптман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́ндэсга́ўптман (ням.: Landeshauptmann; што даслоўна перакладаецца як «капітан федэральнай зямлі» або «губернатар федэральнай зямлі») або Ла́ндэсга́ўптфрау (ням.: Landeshauptfrau; што з’яўляецца жаночым адпаведнікам гэтага тытула) — губернатарскі тытул кіраўніка ўрада аўстрыйскай федэральнай зямлі і італьянскіх аўтаномных правінцый Бальцана ды Трэнціна, які адпавядае тытулу міністр-прэзідэнта або прэм’ера. Да 1933 г. тэрмін «Ландэсгаўптман» ужываўся ў Прусіі для азначэння кіраўніка ўрада правінцыі. Сучасным адпаведнікам тытула «Ландэсгаўптман» (губернатар федэральнай зямлі) у федэральных землях Германіі з’яўляецца тытул «Міністэрпрэзідэнт» (міністр-прэзідэнт).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Luis_Durnwalder_S%C3%BCdtirol.jpg/320px-Luis_Durnwalder_S%C3%BCdtirol.jpg)