From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіра́ты (непальск.: किराँत जाति) — група малых сіна-тыбецкіх народаў у Непале і Бутане. Агульная колькасць — 1 229 005 чалавек.
Археалагічныя знаходкі паказваюць, што продкі кіратаў жылі ў Непале ўжо каля 30 000[крыніца?] гадоў таму. Назва паходзіць ад санскр.: किरात. Яна ўзгадваецца ў Ведах і Махабхараце адносна гімалайскіх народаў. У даліне Катманду кіратаў лічылі першымі валадарамі, якія кіравалі навакольнымі землямі 1225 гадоў. Тым не меней, у кірацкіх народаў існуюць паданні аб міграцыі іх продкаў з іншых рэгіёнаў. У пачатку XX ст. гэта спарадзіла сярод хрысціянскіх місіянераў гіпотэзу аб паходжанні кіратаў з Блізкага Усходу. На самой справе, перасяленні кіратаў маглі адбывацца ў канцы 1 тысячагоддзя н. э., калі на ўсходзе Гімалаяў пачаўся рух выхадцаў з Тыбета. Яны выціснулі і часткова асімілявалі кірацкае насельніцтва.
Кіраты падзяляюцца на некалькі этна-моўных супольнасцей, геаграфічна ізаляваных адна ад адной. Найбольшыя з іх:
Акрамя таго, існуюць эндагамныя каставыя і тэрытарыяльныя групы накшталт рая, лімбу, якша, хая і інш. Яны размаўляюць на асобных дыялектах кірацкіх моў або моў суседніх народаў.
У апошнія дзесяцігоддзі сярод кіратаў Непала шырыцца рух за прызнанне адзінага кірацкага народа.
Адносная геаграфічная і сацыяльная ізаляванасць розных груп кіратаў прывяла да разнастайнасці ў культурных традыцыях. Большасць кіратаў — земляробы і рамеснікі. У Бутане яны таксама займаюцца горнай жывёлагадоўляй. Многія кіраты даліны Катманду працуюць на гарадскіх прадпрыемствах або ў дзяржаўнай адміністрацыі. У Непале распаўсюджана як прыватная маёмасць на зямлю, так і абшчынная. У Бутане да 1958 г. кіраты знаходзіліся ў стане прыгонных. Да нашых дзён яны працуюць на дзяржаўных землях або наймаюцца на працу ў якасці пастухоў да бхотыя.
У старажытнасці існавалі паліандрыя, матрылакальны адлік сваяцтва і перадача спадчыны па матчынай лініі. У нашы дні толькі некаторыя групы, накшталт лімбу даліны Катманду, фармальна захоўваюць адлік сваяцтва па матчынай лініі, але спадчына падзяляецца паміж усімі дзецьмі незалежна ад іх полу.
У кіратаў захавалася мноства рэлігійных звычаяў, якія адасабляюць іх ад суседніх народаў. Для іх характэрны анімізм, шанаванне старажытных племянных багоў, сямейныя рытуалы. У Непале старажытныя вераванні інтэграваны ў індуізм, у Бутане — у будызм.
Фальклор адметны генеалагічнымі і гістарычнымі паданнямі.
Кірацкія мовы належаць да асобнай галіны сіна-тыбецкай сям’і моў. У XVIII — XIX стст. на асобных мовах пісаліся літаратурныя творы, пераважна рэлігійныя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.