Кінематограф Японіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кінавытворчасць у Японіі пачалася ў 1899 годзе са здымак дакументальных і мастацкіх фільмаў паводле спектакляў тэатра кабукі. У 1903 годзе з'явіўся першы кінатэатр у Токіа, у 1907 — у Осацы. У 1908 годзе пабудаваны кінастудыі ў Токіа і Кіёта.
Нацыянальная кінематаграфія развівалася ў двух асноўных кірунках: «дзідайгэкі» і «гэндайгэкі».
Жанравыя каноны самурайскага фільма «дзідайгэкі» склаліся пад уздзеяннем традыцый тэатра (фільмы з гістарычным і легендарным сюжэтам). Яны вызначаліся статыкай і гарызантальнай кампазіцыяй кадра, эстэтычнай вытанчаннасцю рухаў: фільмы А. Курасавы «Расёмон» (1950, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі; прэмія «Оскар» 1951), «Сем самураяў» (1954, прэмія «Оскар» 1955), «Цень ваяра» (1980; галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах), «Ран» (1985) і інш.
«Кэнгэкі» (дынамічны, фехтавальны фільм) сінтэзаваў традыцыі «дзідайгэкі» і амерыканскага вестэрна («Вандраванні Цюдзі», 1927, рэж. Д. Іта; «Вуліцы ронінаў. Апавяданне першае», 1928, рэж. М. Макіна). Выкарыстаўшы каноны «кэнгэкі», рэжысёр М. Кабаясі асудзіў самурайскую мараль у фільмах «Харакіры» (1962, спецыяльны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, 1963), «Пастаўшы» (1967, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі).
Жанр «гэндайгэкі» заснаваны на сюжэтах з сучаснасці, рэалістычнасці атмасферы і ігры акцёраў. Ён адышоў ад традыцый нацыянальнага тэатра і першых стужак нямога кіно, дзе жаночыя ролі выконвалі мужчыны, і з 1923 года ў фільмах пачалі здымацца актрысы («Шальмоўка», 1927, рэж. Х. Госё). З фільмам Госё «Суседка і жонка» (1931) звязана сцверджанне гукавога кіно. Моцныя жаночыя характары ў фільмах С. Імамуры «Японскае насякомае» (1963), «Легенда пра Нараяму» (1983), «Вугор» (1998, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, 1999).
З пачаткам 1960-х гадоў творчасць маладых рэжысёраў адметная развіццём тэмы лёсу пасляваеннага пакалення: «Цырымонія» (1971, рэж. Н. Ошыма), «Аднадумцы» (1975, рэж. Ё. Ямада).
У жанры «кэйка эйга» (тэндэнцыйны фільм) створаны сацыяльна-псіхалагічныя драмы з арыентацыяй на дакументалізм, рэальныя факты: «Голы востраў» (1960, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Маскве, 1961), «Акцёр» (2000; рэж. абодвух К. Сінда), «Вуліца без сонца» (1954, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Вялікая белая вежа» (1966, Міжнароднага кінафестывалю ў Маскве, 1967; рэж. абодвух С. Ямамота), «Пад стук трамвайных колаў» (1970, рэж. А. Курасава), «Да жыцця прыдатны» (2002, К. Курасава).
Пачынальнік японскага неарэалізму — рэжысёр Т. Імаі.
Акіра Курасава экранізаваў творы рускіх пісьменнікаў: «Ідыёт» Ф. Дастаеўскага (1951), «На дне» М. Горкага (1957), «Дэрсу Узала» В. Арсеньева (1976; усе зняты ў СССР).
Стылістычныя пошукі на стыку японскіх і еўрапейскіх традыцый паказаны ў фільмах Х. Тэсігахары («Пастка», 1960; «Жанчына ў пясках», 1964; «Чужы твар», 1966), Ошымы («Ноч і туман Японіі», 1960; «Хлопчык», 1969), Т. Міікі («Горад страчаных душ», 2000) і інш.
Адзін з буйнейшых японскіх рэжысёраў — Т. Кітана («Жорсткі паліцэйскі», 1989; «Лялькі», 2002).
З 1970-х гадоў павялічыўся выпуск фільмаў для масавага гледача ў жанры «якудза эйга» (пра арганізаванае злачынства і катастрофы).
Акцёрскую школу японскага кіно склалі Т. Міфунэ, К. Танака, С. Хара, С. Хаякава, І. Ямада і інш.
Японскае анімацыйнае кіно набыло папулярнасць дзякуючы фільмам у стылі У. Дыснея, якія выпускаюцца з 1958 года кампаніяй «Тоэй». Адметная з'ява — фільмы майстроў анімацыі, заснаваныя на традыцыях нацыянальнай карыкатуры (рэж. Ё. Куры і інш.).
З 1980-х гадоў у Японіі штогод праводзяцца кінафестывалі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.