Кіеўскі трамвай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіеўскі трамвай — сістэма электрычнага трамвая горада Кіева, першая электрычная трамвайная сетка на тэрыторыі былой Расійскай імперыі і сучаснай Украіны, дзясятая ў Еўропе і трэцяя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (пасля Будапешта (1888) і Прагі (1891)).
Хуткія факты Кіеўскі трамвай, Трамвайная сістэма ...
Кіеўскі трамвай | |
---|---|
Трамвайная сістэма | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Тып сістэмы | пасажырская |
Дата адкрыцця | 1 (13) чэрвеня 1892 года |
Колькасць маршрутаў | 20 |
Колькасць трамвайных паркаў | 3 |
Колькасць трамвайных паркаў у перыяд максімальнага развіцця | 4 |
Мадэлі эксплуатаваных трамваяў | Tatra Т3SU, Tatra T6B5, К1, KT3UA, К1М8, 71-154М |
Тып сілкавання | электрычны ад паветранага кантактнага провада |
Напружанне кантактнай сеткі | 550 вольт |
Кампанія-перавозчык | КП Кіеўпасстранс |
Сайт кампаніі | kpt.kiev.ua |
Кіеўскі трамвай на Вікісховішчы |
Закрыць
Сёння знаходзіцца ў стане заняпаду, пра што сведчаць зношаны і састарэлы парк, скарачэнне маршрутаў. Сістэма налічвае 22 маршруты, даўжыню 139,9 км, абслугоўваецца трыма дэпо. Эксплуатуецца камунальным прадпрыемствам «Київпастранс». Пасажырапаток у 2011 годзе склаў 133.430.000 пасажыраў (у 2001 годзе — 270,2 млн пасажыраў).