Кіеў-11
серыя 18-метровых тралейбусаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіеў-11 (укр.: Київ-11) — серыя 18-метровых тралейбусаў, якая выпускалася ў 1991—1993 гадах Кіеўскім заводам электратранспарту ў колькасці дзесяці асобнікаў, і ў пяці асобніках — мінскім заводам Белкамунмаш.
Кіеў-11, Кіеў-11У | |
---|---|
Вырабнік | КЗЭТ (Кіеў-11, Кіеў-11У, Кіеў-11У2)/ Белкамунмаш (Кіеў-11) |
Праект, г. | 1991 |
Выпуск, гг. |
1991-1993, 1996 1992-1996 (У) |
Экзэмпляры: | 70 (з якіх 10 — Кіеў-11, 5 - Кіеў-11 (Белкамунмаш), 40 Кіеў-11У і 15 - Кіеў-11У2) |
Агульная маса, кг | 30143 |
Макс. хуткасць, км/г | 70 |
Умяшчальнасць, чал. | |
Месцаў для сядзення |
40 (К-11) ? (К-11У) |
Намінальная ўмяшчальнасць (5 чал/м²) |
180 100 |
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) |
180 100 |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 18000 (11630 К-11У) |
Шырыня, мм | 2500 |
Вышыня кузава, мм | 3355 |
Колавая база, мм |
5400 (цягач, 1→2 вось) 6520 (прычэп, 2→3 вось) |
Салон | |
Колькасць дзвярэй |
4 (К-11) 3 (К-11У) |
Формула дзвярэй |
2-2-2-2 (К-11) 2-2-2 (К-11У) |
Асвятленне салона | люмінісцэнтнае |
Вентыляцыя салона | праз ссоўныя форткі |
Рухавік | |
Вырабнік ЭА | Дынама (Масква) |
Тып | ДК-213Б |
Магутнасць, кВт | 115 |
Сістэма кіравання | РКСК |
Рабочае напружанне, В | 550 |
Акрамя гэтага, выпускалася і скарочаная 11,6-метровая мадыфікацыя тралейбуса Кіеў 11У. Іх выпускаў толькі КЗЭТ у 1992—1996 гадах, які вырабіў за гэты перыяд 55 асобнікаў. Кіеў-11 і Кіеў-11У вызначыліся надзвычайна нізкай якасцю і вельмі нізкай надзейнасцю, праз што тэрмін службы гэтых тралейбусаў не перавышаў, у большасці выпадкаў, 10 гадоў.
Асновай для распрацоўкі новых тралейбусаў былі перспектыўныя тралейбусы Кіеў-6, якія КЗЭТ выпускаў у пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1972 годзе і вытворцасць была спынена з-за масавых паступленняў чэшскіх тралейбусаў «Шкода» і расійскіх ЗІУ.
У 1991 годзе з заводу выйшлі некалькі двухсекцыйных тралейбусаў асабліва вялікай умяшчальнасці Кіеў-11. Аднак, з-за абмежаваных вытворчых магчымасцяў КЗЭТ, машын было выраблена вельмі мала. Кіеў-11 былі выраблены амаль цалкам з украінскіх камплектуючых. З прычыны малой серыі і абмежаваных магчымасцяў завода па давядзенні машын да нармальнага эксплуатацыйнага стану, якасць машын была нізкай. У 1992 годзе дакументацыя на вытворчасць Кіеў-11 было перададзена на Паўднёвы машынабудаўнічы завод («Южмаш»), дзе ўзяліся за дапрацоўку гэтай машыны. Хоць камплектуючыя машын вытворчасці «Южмаш» засталіся амаль тымі ж, завод здолеў значна палепшыць якасць машыны і выправіць шматлікія недахопы. У студзені 1992 года «Южмаш» запусціў мадэль у серыйную вытворчасць, аднак ужо пад уласнай назвай — ЮМЗ Т1.