вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Куцяня́ты[1] (трансліт.: Kucianiaty, руск.: Кутеняты) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на паўночны захад ад Валожына, 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 86 км ад Мінска.
Вёска
Куцяняты
|
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на паўднёва-заходняй ускраіне цячэ р. Заходняя Бярэзіна (правы прыток р. Нёман). Транспартныя сувязі па шашы Валожын—Гародзькі, якая праходзіць праз вёску.
Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай няшчыльна, двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскі цэнтр і гаспадарчы сектар адасоблены ў заходнім баку.
У 1897 годзе — вёска, 23 двары, у Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.
У 1921—1939 гадах пад уладай Польскай Рэспублікі. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Філіпіняцкім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці, 33 двары. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах загінулі З вяскоўцы.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 14 снежня 1949 года арганізаваны калгас «Прамень камуны», які абслугоўвала Вішнеўская МТС. З 16 ліпеня 1954 года ў Забрэзскім сельсавеце. З 1956 года ў складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Філіпіняты). Размяшчаліся вытворчы ўчастак калгаса, ферма буйной рагатай жывёлы, кармацэх, зернясклад, бібліятэка, дзіцячы сад, пачатковая школа, магазін.
З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах. 12 лістапада 1966 года да вёскі далучана в. Ясянішкі. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Забрэзскага сельсавета[2].
На 2007 год працавала крама.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.