![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Russia_edcp_relief_location_map.jpg/640px-Russia_edcp_relief_location_map.jpg&w=640&q=50)
Курайскі хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кура́йскі хрыбет — горны хрыбет на Усходнім Алтаі, Кош-Агацкі раён, Рэспубліка Алтай, водападзел рэк Башкаус і Чуя. Працягласць хрыбта каля 140 км, максімальная вышыня — 3446 м, вяршыня Вярхоўе Арталыка. На поўдні хрыбет мяжуе з Чуйскім і Курайскім стэпам. На ўсходзе прымыкае да хрыбта Чыхачова, з захаду аддзелены ад Айгулацкага хрыбта далінай ракі Чыбітка. Складзены метамарфічнымі пародамі. На паўднёвым схіле выходзяць кантынентальныя друзлыя асадкі палеагену і неагену. Паўночны схіл ніжэй гольцавай зоны пакрыты субальпійскімі лугамі і лісцевымі лясамі, паўднёвы — стэпавай расліннасцю.
Хуткія факты Курайскі хрыбет, Краіна ...
Курайскі хрыбет | |
---|---|
руск. Курайский хребет | |
Паўночны фас Курайскага хрыбта | |
Краіна | |
Рэгіён | Рэспубліка Алтай |
Горная сістэма | Алтайскія горы |
Даўжыня | 140 км |
Найвышэйшая вяршыня | Вярхоўе Арталыка |
Вышыня | 3446 м |
![]() |
Закрыць