Кунсткамера
першы музей ў Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кунсткамера — кабінет рэдкасцяў, музей антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага Расійскай акадэміі навук, — першы музей Расіі, заснаваны імператарам Пятром Першым і змешчаны ў Санкт-Пецярбургу.
Валодае ўнікальнай калекцыяй прадметаў даўніны, якія раскрываюць гісторыю і побыт многіх народаў. Але шматлікім гэты музей вядомы па калекцыі «вырадкаў» — анатамічных рэдкасцяў і анамалій. Будынак Кунсткамеры з’яўляецца з пачатку XVIII ст. сімвалам расійскай акадэміі навук.