Кундская культура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кундская культура — мезалітычныя культура VIII—V тысячагоддзяў да нашай эры, распаўсюджаная на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі ад Польшчы да Ленінградскай вобласці і паўднёвай Фінляндыі[1].
Развілася на базе свідэрскай культуры і пазней эвалюцыянавала ў нарвенскую культуру.
Пуліскае паселішча кундскай культуры лічыцца следам старажытнага знаходжання чалавека на тэрыторыі Эстоніі. Кундская культура названа ў гонар эстонскага горада Кунда (знаходзіцца прыблізна за 110 кіламетраў на ўсход ад Таліна), недалёка ад якога было знойдзена першае шырока вывучанае паселішча на гары Ламмасмяэ і ў навакольным тарфяніку.
На тэрыторыі Беларусі вядома тры паселішчы, два ў Полацкім раёне і адно — у Верхнядзвінскім[2].
Прадстаўнікі культуры часта выкарыстоўвалі для вытворчасці інструментаў і зброі рогі і косткі, што было абумоўлена рэдкімі радовішчамі крэменю ў рэгіёне[2].
Мёртвых хавалі ў выпрамленым палажэнні ў адзіночку ці групамі (часам у некалькі ярусаў), часта пасыпалі трупы вохрай і клалі да іх прылады працы[2].
Выказваюцца здагадкі, што носьбіты гэтай культуры мелі гаплагрупу N1c[3].
Як і позняя свідэрская культура, кундская культура пазней пашыраецца на паўночны ўсход і ўсход, што вызначылі прыродныя ўмовы і сыход у гэтым напрамку паўночных аленяў. Комплексы, уласцівыя кундскай культуры, знаходзяць ля Анежскага возера, а яшчэ больш на поўнач фіксуюцца постсвідэрскія комплексы на рэках Каме і Пячоры[4].