Крамянецкі калегіум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крамянецкі калегіум, пазней Крамянецкая гімназія, Валынская гімназія вышэйшых навук, Вышэйшы Валынскі ліцэй, Крамянецка-Валынскі ліцэй — навучальная ўстанова пры кляштары езуітаў у Крамянцы. Існавала у 1743—1773 як калегіум, у 1803—1819 — як гімназія, у 1819—1833 — як ліцэй. Пасля закрыцця была адноўлена ў XX ст. за польскім часам.