Консулы Рымскай імперыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пералік консулаў Рымскай імперыі з 27 года да н. э. да пачатку VII стагоддзя, калі традыцыя кансулата канчаткова згасла. У часы Імперыі консулы страцілі ўладныя паўнамоцтвы, аднак фармальна засталіся вышэйшымі асобамі ў дзяржаве, па імёнах якіх называліся гады (г. зн. яны былі эпонімамі). Консульства да заканчэння свайго існавання заставалася найвышэйшым гонарам для любога жыхара Імперыі.