From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1991 — 36-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 4 мая 1991 года ў Рыме (Італія), у «Студыё 15 дэ Чынечыта». З-за вайны ў Персідскім заліве і абвастрэння напружанасці ў Югаславіі, RAI вырашылі перанесці конкурс з Сан-Рэма, дзе планавалася яго правядзенне, у Рым. Колькасць удзельнікаў засталося той жа, што і ў 1990 годзе, толькі Нідэрланды не прынялі ўдзел з-за нацыянальнага Дня Памяці, а Мальта зноў далучылася да ўдзельнікаў конкурсу.
Конкурс песні Еўрабачанне 1991 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 4 мая 1991 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Студыё 15 дэ Чынечыта, Рым, Італія |
Вядучы(я) | Джыльёла Чынквеці і Тота Кутуньё |
Тэлеканал гаспадароў | RAI |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 22 |
Вяртанне | Мальта |
Адмовіліся ад удзелу | Нідэрланды |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «Fångad av en stormvind» (Швецыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1990 1992► |
Вядучымі конкурсу сталі Тота Кутуньё і Джыльёла Чынквеці — італьянскія пераможцы «Еўрабачання» мінулых гадоў. У адрозненне ад мінулага года відэапаштоўкі паказвалі архітэктурныя помнікі Рыма і канкурсантаў на іх фоне, якія выконвалі вядомую італьянскую песню.
У гэтым годзе перамагла Швецыя з песняй «Fangad av en stormvind», якую выкананала Карола. Пры гэтым, столькі ж ачкоў набрала Францыя з песняй «C’est le dernier qui a parle qui a raison», выкананай Амінай, але правілы прадугледжвалі, што ў выпадку нічыёй за першае месца перамагае краіна, якая атрымала найбольшую колькасць ачкоў (12 ачкоў, 10 і гэтак далей). Абедзве краіны набралі па чатыры максімальныя ацэнкі «12», але «10» у Швецыі было 5 разоў, у той час як Францыя атрымала гэтую ацэнку толькі ад дзвюх краін. Такім чынам Карола з Швецыі стала пераможцам, а Францыя атрымала другое месца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.