Конкурс песні Еўрабачанне 1969
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1969 стаў 14-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 29 сакавіка 1969 года ў Мадрыдзе (Іспанія) на сцэне Каралеўскага опернага тэатра. Удзел у конкурсе прыняло 16 краін. Аўстрыя адмовілася ад удзелу ў конкурсе, які праходзіў у краіне, у якой правілы ваенная дыктатура Франсіска Франка. Сярод дэбютантаў конкурсу мог апынуцца Ліхтэнштэйн, дзе ўпершыню быў праведзены нацыянальны адбор, аднак па прычыне адсутнасці ў краіне мясцовай тэлекампаніі яму было адмоўлена ва ўдзеле. Адзіны раз у гісторыі адразу чатыры песні атрымалі званне пераможцы конкурсу: Вялікабрытанія з песняй «Boom bang a bang», выкананай Лулу, Іспанія з песняй «Vivo cantando», выкананай Салам, Нідэрланды з песняй «De troubadour», выкананай Лэні Кюр і Францыя з песняй «Un jour, un enfant», выкананай Фрыдай Боккара. Гэты конкурс таксама быў адзначаны іншымі важнымі падзеямі: Сальвадор Далі стварыў рэкламны праспект для конкурсу, а Манака было прадстаўлена 12-гадовым хлопчыкам, які заняў 6-е месца.
Конкурс песні Еўрабачанне 1969 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 29 сакавіка 1969 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Каралеўскі оперны тэатр, Мадрыд, Іспанія |
Вядучы(я) | Ларыта Валенцуэла |
Тэлеканал гаспадароў | TVE |
Інтэрвал-акт | "La España diferente" ("Розная Іспанія") Фільм |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 16 |
Адмовіліся ад удзелу | Аўстрыя |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіны было па 10 суддзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песні. |
Пераможная песня | «Boom bang-a-bang» (Вялікабрытанія) «Vivo cantando» (Іспанія) «De troubadour» (Нідэрланды) «Un jour, un enfant» (Францыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1968 1970► |