Ко́нга (саманазва: Kikongo) — мова, распаўсюджаная на захадзе Цэнтральнай Афрыкі, пераважна ў Рэспубліцы Конга, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Анголе. Належыць да моўнай групы банту.
Конга | |
---|---|
Саманазва | Kikongo |
Краіны | Рэспубліка Конга, Ангола,Дэмакратычная Рэспубліка Конга |
Рэгіёны | Цэнтральная Афрыка |
Афіцыйны статус | ДР Конга |
Агульная колькасць носьбітаў | 8,5 млн (2012) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
Нігера-кангалезская макрасям'я
|
|
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | кон 326 |
ISO 639-1 | kg |
ISO 639-2 | kon |
ISO 639-3 | kon |
WALS | kon |
Ethnologue | kon |
IETF | kg |
Glottolog | core1256 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Родная мова народа конга. У 2012 г. мова конга стала ўжывалася 6,5 млн носьбітаў, яшчэ 2 млн носьбітаў ёй карысталіся як другой мовай.
Гісторыя
Мова конга сфарміравалася ў дзяржаве Каралеўства Конга. У XVI ст. партугальскія місіянеры пераклалі на яе катэхізіс. У 1645 г. была складзена першая граматыка. У 1648 г. надрукаваны слоўнік. Поўны пераклад Бібліі з’явіўся ў 1905 г.
Асаблівасці
Мова конга з’яўляецца тонавай. Падзяляецца на 9 буйных дыялектаў. Крэольскі дыялект кітуба з’яўляецца афіцыйнай мовай у Рэспубліцы Конга. У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ён ужываецца пад назвай конга і таксама мае афіцыйны характар.
У наш час існуе некалькі версій літаратурнай мовы, аднак усе версіі заснаваны на лацінцы.
Кароткі размоўнік
Конга | Беларуская мова |
---|---|
Inga (éé) | Так |
Ve | Не |
Yenge | Прывітанне |
Nki kele zina na nge? | Як тваё імя? |
Mono me katuka na Belarusi | Я з Беларусі |
Matondo | Дзякуй |
Ka diambu ko | Калі ласка |
Mono ke bakisa ve | Не разумею |
Lolula mono | Прабачце |
Lungonia! | Мае віншаванні! |
Yai kele inki ntalu? | Колькі гэта каштуе? |
Lusadisu | Дапамажыце |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.