![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Codrii_dolna.jpg/640px-Codrii_dolna.jpg&w=640&q=50)
Кодры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кодры — узвышша ў Малдове, паміж рэкамі Рэўт і Прут. У межах Кодр знаходзіцца аднайменны запаведнік.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Codrii_dolna.jpg/640px-Codrii_dolna.jpg)
Вышыня — да 430 м. Даўжыня — 100 км. Кодры складзены марскімі і кантынентальнымі адкладамі міяцэна — глінамі, мергелямі, вапнякамі, пяскамі, пясчанікамі і чацвярцічнымі лёсамі. Рэльеф складаны, градава-ўзгорысты, эразійны, паверхня глыбока рассечана далінамі рэк, сухадоламі, ярамі, гыртопамі. Развіты апоўзні і карст.
У Кодрах больш 1000 відаў раслін. Кодры пакрыты лясамі (дуб, бук, граб і інш.). Натуральная расліннасць, у параўнанні з іншымі абласцямі Малдовы, захавалася значна лепш. Сустракаецца і лугавая расліннасць. Каля падножжа ўзвышша палі і вінаграднікі.
У Кодрах выдзяляюць два прыродныя раёны:
- Паўночны з узвышаным рэльефам і больш вільготным кліматам. Там растуць шыракалістыя лясы сярэднееўрапейскага тыпу. Захаваліся невялікія букавыя лясы. Лугавая расліннасць прадстаўлена, пераважна, метлюжкова-бабовым рознатраўем.
- Паўднёвы раён мае абсалютныя вышыні 300—390 м. У цэнтральнай частцы і на поўдні гэтага раёна расце дуб пухнаты (Quercus pubescens) і іншыя віды. Паўднёвыя Кодры — найменш асвоены раён Малдовы, дзе сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць каля 53,5 %, ралля — 29 % тэрыторыі.