мексіканскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Клаўдзія Шэйнбаум (ісп.: Claudia Sheinbaum; нар. 24 чэрвеня 1962[1][2], Мехіка, Мексіка[1][2]) — мексіканскі палітык, вучоны і спецыяліст па ахове навакольнага асяроддзя.
Клаўдзія Шэйнбаум | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-es-mx" does not exist. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | José Ramón Amieva Gálvez[d] | ||||||
Пераемнік | Marti Batres[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Héctor Hugo Hernández Rodríguez[d] | ||||||
Пераемнік | Fernando Hernández Palacios[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 чэрвеня 1962[1][2] (62 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-es-mx" does not exist. | ||||||
Бацька | Carlos Sheinbaum Yoselevitz[d][1] | ||||||
Маці | Annie Pardo Cemo[d][1] | ||||||
Муж | Carlos Imaz Gispert[d][3] і Jesús Maria Tarriba[d][4] | ||||||
Веравызнанне | нерэлігійнасць[d][5] і іўдаізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар інжынерыі[d] (снежань 1994) | ||||||
Дзейнасць | палітыка, навука, навуковы работнік[d] і climate change mitigation[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася і вырасла ў Мехіка ў яўрэйскай сям'і. Яе дзядуля і бабуля па лініі бацькі эмігравалі сюды ў 1920-я гады з Літвы, а бабуля была з балгарскіх яўрэяў.
Скончыла Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі. Атрымала вядомасць як фізік, мае доктарскую ступень. У 2007 годзе ў складзе Міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімату ўганаравана калектыўнай Нобелеўскай прэміяй міру.
У 2000 годзе Андрэс Мануэль Лопес Абрадор, які быў тады мэрам Мехіка, прызначыў Клаўдзію Шэйнбаум сакратаром па пытаннях навакольнага асяроддзя, а ў 2018 годзе яна змяніла Абрадора, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы, на пасадзе мэра сталіцы.
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы ў 2024 годзе. Адзін з галоўных пунктаў яе перадвыбарнай праграмы — барацьба са злачыннасцю. На пасадзе мэра Мехіка ёй удалося знізіць колькасць наўмысных забойстваў у сталіцы да самага нізкага ўзроўню за больш чым тры дзесяцігоддзі, і яна збіраецца распаўсюдзіць гэты вопыт на ўсю краіну.
2 чэрвеня 2024 года ўпершыню ў гісторыі Прэзідэнтам Мексікі абралі жанчыну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.