Кестхей
горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ке́стхей (венг.: Keszthely [ˈkɛsthɛj], ням.: Kesthell) — горад на захадзе Венгрыі, у медзье Зала, размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта, у паўднёва-заходняй частцы возера Балатан. Насельніцтва 20 215 чалавек (2014 год).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта. Праз Кестхей праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога, якія ідуць уздоўж усяго паўночнага берага возера Балатан. Час у дарозе на цягніку да Будапешта складае каля 3 гадзін, на аўтобусе ад аўтастанцыі Кестхея да аўтавакзала Неплігет у Будапешце — 2,5 гадзіны.
У горадзе размешчана прыстань, на якой швартуюцца як прагулачныя судны, так і выконваючыя рэгулярныя рэйсы па возеры.
Упершыню горад згадваецца ў 1247 годзе, але рымскае паселішча існавала на гэтым месцы ўжо ў пачатку нашай эры. У 1386 годзе ў горадзе быў пабудаваны францысканскі касцёл, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1421 годзе Кестхей атрымаў гарадскія прывілеі. У XVIII стагоддзі, пасля выгнання турак, пачалося маштабнае будаўніцтва асабнякоў і храмаў, пераважна ў стылі барока. У 1745 годзе быў пабудаваны палац Фештэцічаў, які стаў цяпер галоўнай славутасцю горада.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.